- Купалiнка-купалiнка, цёмная ночка, дзе ж твая дочка? - На рэйве! 🔥🔥🔥 🌿Гурт Harmonic Style Project прэзентуе песню сучаснага купальскага настрою🌿 Купалле - час перавароту, сутыкнення чалавека з іншасветам. Час разняволення, калі магчыма ўсё! Няма розніцы, ў лапцях ты, ці ў модных кросах, у вышыванцы, ці ў трэндавым худзі - ноч на Купалле ў тваёй крыві! Дык таньчы і святкуй пад гарачы этнабіт ад Harmonic Style Project. Ідэя дадаць больш электроннага гучання прыйшла басісту гурта Ігару Латушка. Менавіта праз яго прагу да стварэння танцавальнага трэку не падобнага на астатні музычны матэрыял гурта, з’явілася такая версія “Купала на Івана”. Баянныя партыі пераўтварыліся ў гукі мільгання спадарожнікаў на касмічных радарах, а выразны біт уступіў у жорсткі батл з мелодыкай аўтэнтычнага дзявочага спеву. Маўляў, усе могуць заспяваць “Купалінку”, а цяпер кожны можа яе і затаньчыць ад душы. Спявачка гурта Стася прыгадвае адну з фальклорных экспедыцый, у якой бабуля распавядала, як пасля цяжкай працы на зямлі моладзь ішла таньчыць на гару. Бабуля казала, што так сама таньчыла, што ад новых, сплеценых бацькам, лапцей на ранак нічога не заставалася. Вось з такім шчырым жаданнем даць зарад сапраўднай танцавальнай энергетыкі натуральнага руху гэтая песня накіравана да слухача. Спевы - Стася (Настасся Кузьміч), Глаша (Дар’я Трубіна), Зіна (Алена Новікава); Баян – Яўген Курыльчык. Запіс, звядзенне, мастэрынг – ToneTwins. Вокладка: фота @dary_iva, дызайн @raesvaewsky

Теги других блогов: музыка Купалла Harmonic Style Project